7 траўня 2024, aўторак, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарасейскага «гастралёра» з Латвіі затрымалі і адправілі ў Кіеў з мігалкамі

Прарасейскага «гастралёра» з Латвіі затрымалі і адправілі ў Кіеў з мігалкамі

СБУ затрымала ў Данецку актывіста партыі "Другая Расея" Бэнеса Айо, які неаднаразова выступаў на прарасейскіх мітынгах у сталіцы Данбаса.

Пра гэта паведаміла прэс-служба "Другой Расеі". Па дадзеных аднапартыйцаў Бэнеса Айо, сёння раніцай ён даслаў ім некалькі СМС, у якіх ён паведаміў, што яго вінавацяць у падрыхтоўцы збройнага перавароту з мэтай звяржэння ўлады і падрыву тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, піша donbass.ua.

"Мяне вязуць у Кіеў. Наперадзе і ззаду спецмашыны з мігалкамі. Як асабліва небяспечнага злачынца, мянты сказалі", - напісаў ён.

Бэнес Айо, дарэчы, грамадзянін Латвіі, некалькі разоў выступаў на прарасейскіх мітынгах у Данецку, "падаграваючы" іх радыкальнымі выказваннямі. У панядзелак губернатар Сяргей Тарута заявіў, што ён будзе затрыманы і высланы з Украіны на працягу тыдня за шматлікія парушэнні закона.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках