6 траўня 2024, панядзелак, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філарэт - феадасійскім марпехам: «Чужога не хочам, але і свайго не аддадзім»

5
Філарэт - феадасійскім марпехам: «Чужога не хочам, але і свайго не аддадзім»

Патрыярх Філарэт падзякаваў украінскім вайскоўцам за стойкасць.

1 красавіка ў Кіеўскай Патрыярхіі адбылася сустрэча Найсвяцейшага Патрыярха Філарэта з вайскоўцамі Феадасійскага асобнага батальёна марской пяхоты, якія да апошняга трымалі абарону ў акупаваным расейскімі войскамі Крыме.

Пра гэта Цензор.НЕТ паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

Прадстаяцель Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату падзякаваў воінам за стойкасць і мужнасць у адстойванні нацыянальных інтарэсаў і заклікаў заўсёды стаяць на баку праўды, на баку Бога:

«Вы павінны ведаць, што ёсць Бог, які заўсёды стаіць на баку праўды. Таму Ён з намі, бо з намі праўда. Мы абараняем праўду, абараняем сваю Радзіму. Галоўнае не тое, што свет асуджае агрэсію супраць Украіны, а тое, што Бог бачыць гэтую хлусню і пакарае, абавязкова пакарае. І вы будзеце яшчэ сведкамі. Хоць наша армія была даведзеная да жаласнага стану, але ўкраінскі народ узмоцніць яе і яна будзе годна абараняць сваю тэрыторыю. Чужога мы не хочам, але і свайго не аддадзім. Таму Царква зараз не толькі моліцца за войска, але і дапамагае матэрыяльна», - сказаў Патрыярх Філарэт.

Карыстаючыся выпадкам, марпехі распавялі аб сваіх патрэбах і задалі пытанні, якія іх турбуюць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках