6 траўня 2024, панядзелак, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцанюк: Украінская мова павінна стаць дзяржаўнай у РФ

12
Арсеній Яцанюк: Украінская мова павінна стаць дзяржаўнай у РФ

Украінскамоўная абшчына з'яўляецца найбольшай на тэрыторыі Расеі.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк у ходзе інвестыцыйнай канферэнцыі ў Кіеве ў сераду, піша "Інтэрфакс-Украіна".

"Мы хацелі б правесці перамовы па ўзаемаадносінах РФ з Украінай, і мы лічым, што нашы міністры замежных спраў павінны сустрэцца як мага хутчэй", - сказаў ён.

Яцанюк падкрэсліў, што Украіна ніколі не прызнае анэксію Крыма. Разам з тым, паводле яго слоў, ёсць пытанні, якія краінам варта абмяркоўваць, у прыватнасці, гэта пытанні двухбаковага гандлю і энергетыкі.

"Мы гатовыя весці перамовы паміж кіраўнікамі МЗС, так званай кантактнай групы, якая была прадстаўленая яшчэ тры тыдні таму", - сказаў прэм'ер.

Яцанюк падкрэсліў, што РФ павінна прызнаць незалежнасць Украіны і прызнаць той факт, што Украіна імкнецца стаць членам ЕЗ. Ён таксама нагадаў аб прапанове МЗС Украіны аб тым, што Расеі трэба ўстанавіць у якасці другой дзяржаўнай мовы ўкраінскую.

"МЗС Украіны зрабіў з гэтай нагоды заяву. Украінамоўная абшчына з'яўляецца найбольшай на тэрыторыі РФ і будзе абсалютна натуральна, калі ўкраінская мова будзе другой дзяржаўнай у Расеі, або, па крайняй меры, будзе насіць спецыяльны статус", - сказаў ён.

Па словах прэм'ера, Украіна таксама звяртаецца да расейскіх уладаў адносна адкрыцця ўкраінскіх школ на тэрыторыі РФ.

"Таксама неабходна даваць адказ на рэлігійныя перакананні ўкраінцаў у Расеі, каб прынцып свабоды веравызнання быў не проста задэклараваны, але і выконваўся", - падкрэсліў ён.

Яцанюк сказаў, што не толькі Расея перажывае за Украіну, але і Украіна хацела б, каб у Расеі ўсё было добра.

"Мы жадаем ім усяго самага найлепшага, каб у іх усё было добра, і каб 65 млрд даляраў у квартал не ўцякалі з іх эканомікі, а таксама, каб у іх працавалі крэдытныя карткі Visa і Master Card", - дадаў прэм'ер-міністр Украіны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках