6 траўня 2024, панядзелак, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Правы сектар» набірае жаночую сотню

«Правы сектар» набірае жаночую сотню

Дзяўчаты вучацца страляць, перавязваць раны і жыць у палявых умовах.

Шэрагі «Правага сектара» абнаўляюцца за кошт жаночага кантынгенту. Усе дзяўчаты і жанчыны, без якіх-небудзь узроставых абмежаванняў, могуць запісацца ў жаночую сотню для праходжання медыцынскай і воінскай падрыхтоўкі на выпадак знешняй агрэсіі.

«Ініцыятыва стварыць жаночы атрад з'явілася за межамі «Правага сектара», людзі хочуць дапамагаць і самі прапанавалі ўступіць у нашу арганізацыю. Вядома, што «Правы сектар» дзеліцца на сілавы, палітычны і блок грамадскага руху. Менавіта да яго і далучацца прадстаўніцы слабага полу», - паведаміла «Сегодня» прэс-сакратар «ПС» Юлія Грышчук.

Па словах Юліі, у жаночы атрад ужо запісалася дзесяць чалавек. Добраахвотнікі будуць вучыцца страляць, аказваць медыцынскую дапамогу, асвояць навыкі рукапашнага бою.

Акрамя гэтага, дзяўчат апрануць у камуфляжную форму, навучаць хадзіць строем і правядуць кароткі курс існавання ў палявых умовах.

На пытанне, а з якой зброі навабранцаў будуць вучыць стральбе, журналістам адказалі, што ўсе «ўрокі» будуць праходзіць на макетах.

«На Валыні ў «Правым сектары» ўся зброя легалізаваная, на кожную адзінку маецца афіцыйны дазвол, і мы нават запрашаем усіх жадаючых да нас у штаб, і самастойна ў гэтым пераканацца», - дадала прэс-сакратар.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках