7 траўня 2024, aўторак, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лётчыкі, якія прысягнулі акупантам, просяцца назад на службу ва Украіну

6

Ваенныя інжынеры пачалі праверку ўкраінскіх самалётаў у Бельбеку.

Ваенныя інжынеры зараз аглядаюць пашкоджаныя акупантамі ўкраінскія самалёты з аэрадрома Бельбек, каб вырашыць, як даставіць іх на мацярык.

Пра перадачу тэхнікі Украіне дамаўляецца з расейцамі ваеннае кіраўніцтва Украіны, распавёў камандзір лётчыкаў Юлій Мамчур журналістам позна ўвечары 1 красавіка.

Яго частка зараз знаходзіцца ў Нікалаеве, паведаміла ТСН.

Па словах Мамчура, вайскоўцы пакуль абжываюцца на новым месцы і спадзяюцца атрымаць назад тэхніку, якую пакінулі ў Крыме.

Рыхтаваць яе да перадыслакацыі на паўвостраве засталіся каля паўсотні ўкраінскіх вайскоўцаў. Калі пашкоджанні самалётаў не крытычныя, то яны змогуць прыляцець самі, а калі крытычныя, то тэхніку лепш перавозіць на машынах.

Ваеннае кіраўніцтва яшчэ не вырашыла, дзе размясціць лётчыкаў з Бельбека. Часова іх размясцілі на тэрыторыі ваеннага спецыялізаванага цэнтра ў Нікалаеве.

Мамчур спадзяецца, што яго частку не раздробняць, бо калектыў згуртаваны штурмам.

Па словах Мамчура, некаторыя яго падначаленыя, якія засталіся ў Крыме і планавалі прысягнуць акупантам, ужо перадумалі і просяцца на мацерыковую Украіну.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках