7 траўня 2024, aўторак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цуды ад «Дарыды»: мінералка з будучыні

10

Кіраўнік вытворчасці «Дарыды» заклікаў не нагнятаць абстаноўку.

Фота бутэлькі мінеральнай вады, на якой у якасці часу выпуску былі пазначаныя дата «01.04.2014» і час «18.20», было апублікавана ў інтэрнэце за гадзіну да таго, як яна павінна была сысці з канвеера, піша onliner.by.

Для каментара пра «прадукт будучыні» журналісты звязаліся з вытворцам.

«Такая хібнасць можа быць раз у месяц на стыках папярэдняга і наступнага. Звычайныя каляндарныя суткі сканчаюцца у 23:59, а ў нас на іншую дату мы пераходзім ў 7:30 раніцы, калі наступная змена пачынае працаваць. Зразумейце, што ў нас кругласутачная праца і мы не можам спыняць вытворчасць. У апошні дзень месяца частка прадукцыі можа ісці наступным днём, што звязана з нашым уласным улікам і планаваннем. Спыніць вытворчасць мы не можам, але падзяляць партыі неяк павінны. Наогул, гэта прадукцыя, якая ў вас на фота, не павінна была пакуль паступаць у крамы.

Мы, вядома, улічым гэты выпадак. Але нічога страшнага, пагадзіцеся, не адбылося. У мінеральнай вады тэрмін прыдатнасці складае 1 год», - распавёў начальнік вытворчасці «Дарыды».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках