7 траўня 2024, aўторак, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Круізныя лайнеры адмовіліся заходзіць у парты Крыма

21
Круізныя лайнеры адмовіліся заходзіць у парты Крыма

У Крымe сарваны круізны сезон-2014.

Шэраг кампаній прынялі рашэнне адмяніць запланаваныя заходы ў крымскія парты.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра адзін з сусветных круізных лідараў Costa Cruises. Лайнер кампаніі Costa Deliziosa не будзе заходзіць у Ялту. Пры гэтым павялічыць стаянку ў Стамбуле і зойдзе ў балгарскі Бургас, перадае ТСН.

Папулярныя круізныя лайнеры Azamara, Oceania Cruises, Regent Seven Seas Cruises, Windstar Cruises і MSC Cruises замянілі Ялту і Севастопаль на парты Турцыі, Румыніі, Грузіі і Балгарыі.

Некаторыя лайнеры павялічаць сваю праграму па партах Грэцыі. Адмяніў усе ўваходы ў Ялту і Севастопаль найбуйнейшы ўкраінскі аператар рачных крызаў "Червона Рута". Тыя аператары, у раскладзе якіх парты Крыма і Адэса запланаваны на сярэдзіну лета і восень - пакуль не прынялі рашэнняў аб адмене.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках