6 траўня 2024, панядзелак, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ФК «Гомель» няма грошай на лячэнне футбалістаў

4
У ФК «Гомель» няма грошай на лячэнне футбалістаў

Форвард «Гомеля» Антон Мацвеенка паскардзіўся на фінансавы стан клуба.

У размове з карэспандэнтам «Прессбола» Сяргеем Кайко распавёў пра цяжкую траўму, атрыманую на зборы ў Турцыі, і аперацыю, якая рушыла за ёй.

Як гучыць ваш дыягназ?

У мяне іх два. Першы - пералом малой галёначнай косткі. Гэта, па вялікім рахунку, глупства. Куды важней - частковы разрыў міжбярцовага сіндэсмоза. Гэта такая тканіна - паміж вялікай і малой галёначнай косткай. Яна расслаілася. Яе замацавалі спецыяльным вінцікам, павінна цяпер зрошчвацца.

Стрэс?

Нават апетыт прапаў. Есць наогул не хацелася. За кароткі тэрмін схуднеў на сем кілаграмаў. Мая гульнявая вага - 76-77 кг. Па прылёце з Турцыі ўзважыўся - 70.

Што цяпер?

10 красавіка лячу ў Германію. Там вінцік з нагі вынуць, і пачнецца рэабілітацыя. Да сярэдзіны траўня спадзяюся быць у страі.

Калі б не страхоўка, колькі б давялося заплаціць за турэцкую хірургію?

Дакладна не скажу. Але, напэўна, тры-чатыры тысячы еўра. У Германіі, напрыклад, проста вінцік дастаць каштуе 1700 еўра.

А ўвесь нямецкі курс?

Яшчэ 5500 зверху. Гэта з пражываннем і харчаваннем - абед-сняданак. Вячэра за асобную плату.

Лячыцца будзеце за свой кошт?

Так. У "Гомеля" цяпер праблемы.

Адпраўляючыся ў Германію, што возьмеце ў багаж?

Жонку! Будзе весялей. І, вядома, айпад.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках