7 траўня 2024, aўторак, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі Civil Rights Defenders

1
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі Civil Rights Defenders

Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі шведскай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders за 2014 год.

«Больш за 30 гадоў ён жыве ў бесперапыннай барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека - спачатку ў СССР, а затым у Беларусі», - адзначаецца ў прэс-паведамленні арганізацыі.

«Алесь з'яўляецца адным з адзінаццаці беларускіх палітвязняў. Ён прысуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі за ўхіленне ад выплаты падаткаў у судзе з выразнымі палітычным падтэкстам. Ён быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года і з таго часу знаходзіцца ў турме. Кіраўнік вядучай праваабарончай арганізацыі краіны, Алесь Бяляцкі з'яўляецца цэнтральнай фігурай у беларускай грамадзянскай супольнасці», - адзначаюць у Civil Rights Defenders.

«Судовы працэс па справе Бяляцкага быў ініцыяваны нягледзячы на міжнародныя пратэсты і патрабаванні аб яго вызваленні. Працэс пераследу Алеся быў наўпрост звязаны з яго праваабарончай дзейнасцю і прысуд служыць папярэджаннем для ўсёй беларускай грамадзянскай супольнасці», - кажа Роберт Хорд, дырэктар Civil Rights Defenders.

Бяляцкі раней атрымаў шэраг міжнародных прэмій. Ён быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру.

Уручэнне прэміі адбудзецца 4 красавіка ў Стакгольме. Бяляцкі знаходзіцца ў зняволенні, таму прэмію за яго атрымаюць яго жонка Наталля Пінчук і калега - праваабаронца Таццяна Рэвяка, піша «Наша Нiва».

Прэмія Civil Rights Defenders была заснаваная ў 2013 годзе і складае 50 тысяч еўра. Атрыманыя грошы пойдуць на забеспячэнне дзейнасці ПЦ «Вясна».

Нагадаем, Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №2 Бабруйска па прысудзе суда. 24 лістапада 2011 суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія паступаюць на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках