6 траўня 2024, панядзелак, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палескі майстар высек Домрачаву з дрэва

25
Палескі майстар высек Домрачаву з дрэва

Дар'я Домрачава стала першай сучасніцай вядомага майстра Івана Супрунчыка, каму ён прысвяціў сваё чарговае тварэнне.

Народны майстар з вёскі Цярэблічы Столінскага раёна - пастаянны ўдзельнік разнастайных пленэраў, у створаныя ім музей этнаграфіі і цэнтр драўлянай скульптуры людзі прыязджаюць з усіх куткоў краіны.

Вядомая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава, якая заваявала на апошняй Алімпіядзе 3 залатыя медалі, стала першай сучасніцай палескага майстра, каму ён прысвяціў сваё чарговае тварэнне, піша «Вечерний Брест».

«Я глядзеў па тэлевізары, як беларускія спартсмены ўслаўлялі ў Сочы нашу краіну, заўзеў за іх, перажываў. І як толькі Даша заваявала першае золата, вырашыў па-свойму ўвекавечыць яе спартыўны подзвіг, - распавядае Іван Піліпавіч гісторыю нараджэння скульптуры. - Пакуль шукаў падыходнае для працы дрэва, Дар'я прынесла ў скарбонку зборнай яшчэ два медалі вышэйшай пробы».

Іван Супрунчык працуе выключна сякерай. Не прызнае ні малатка са стамескай, ні разца, ні эскіза.

«У мяне прынцып такі: секчы па мінімуму, - працягвае майстар свой аповяд. - Само дрэва, яго структура падказваюць мне, што з ім рабіць. Падказала і ў гэты раз. Я ўбачыў у ім алімпійскую чэмпіёнку».

З увасабленнем у жыццё сваёй ідэі Супрунчык справіўся ўсяго за адзін дзень. Раніцай зрабіў першыя насечкі, да вечара гераіня ўжо глядзела на яго зіхатлівымі вачыма.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках