7 траўня 2024, aўторак, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія журналісты падвялі вынікі Дня дурняў

1
Брытанскія журналісты падвялі вынікі Дня дурняў

Журналісты распавялі, чые жарты, на іх думку ўчора былі самымі смешнымі.

1 красавіка рэдактары, рэкламшчыкі і аператары пошукавікаў расслабляюцца і імкнуцца "ўцерці акуляры" чытачам, адзначае Independent (пераклад - Inopressa.ru). Адам Уізнал апісвае розыгрышы, якія газета лічыць самымі ўдалымі.

1. "Шатландыяй будзе кіраваць нямецкі герцаг". Шатландскай тэме аддалі перавагу адразу некалькі газет. Напрыклад, The Times паведаміла, што герцаг Саксонскі Фердынанд уважліва сочыць за дэбатамі аб незалежнасці Шатландыі: ён прамы нашчадак апошняга караля з дынастыі Сцюартаў.

Праўда, журналісты ўключылі ў артыкул "падказку" - прывялі словы падробленага эксперта па імі Amadan Giblean ("па-гэльску гэта значыць "красавіцкі дурань", сцвярджае аўтар).

2. Брытанскі ўрад забароніць "сэлфі" (аўтапартрэты на мабільнік) (газета Metro).

3. Кім Чэн Ын забараніў гурту One Direction наведваць Паўночную Карэю, пакуль музыкі не падстрыгуцца ў яго стылі (Mirror). Ён таксама правядзе тэлеконкурс, з пераможцаў якога створаць карэйскі адказ супергурту - "Ын Дырекшэн".

4. І зноў Шатландыя: калі яна здабудзе незалежнасць, дызайн брытанскага сцяга будзе зменены (Daily Mail). Шатландскі дыяганальны крыж прыбяруць, застанецца чырвоны крыж на белым фоне, накладзены на чырвоны дыяганальны крыж Святога Патрыка, апекуна Ірландыі.

5. "Куры цяпер нясуць квадратныя яйкі". Так сцвярджаў "фермер-наватар" у інтэрв'ю ITV, тлумачачы, што такія яйкі зручна есць, а "сандвічы з яечняй рабіць яшчэ прасцей".

6. Шатландыя пяройдзе на правабаковы рух, калі здабудзе незалежнасць (The Guardian).

7. "Фрэкінгемскі палац": каралева Лізавета дазволіла здабываць нафту і газ метадам фрэкінга на тэрыторыі Букінгемскага палаца (Sun). Газета паведаміла, што цяпер каралеўская сям'я зможа зэканоміць на камунальных плацяжах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках