6 траўня 2024, панядзелак, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія ВПС учыняюць правакацыі супраць Балгарыі і Румыніі

23
Расейскія ВПС учыняюць правакацыі супраць Балгарыі і Румыніі

За апошнія два месяцы Балгарыя 30 разоў прыводзіла сваю ваенную авіяцыю ў стан павышанай боегатоўнасці.

Гэтыя меры прымаліся ў адказ на набліжэнне расейскіх баявых самалётаў да паветранай прасторы краіны з боку Чорнага мора. Пра гэта паведаміў міністр абароны Балгарыі Ангел Найдзёнаў, перадае «Голос Америки».

«Я магу толькі гадаць, у чым мэта гэтых палётаў, - заявіў чыноўнік. - Але калі за апошнія пару месяцаў у нас было каля 30 выпадкаў, калі мы ўзнімалі самалёты ў паветра або прыводзілі іх у стан павышанай гатоўнасці, варта праяўляць асаблівую пільнасць».

Прэзідэнт і галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Балгарыі Росэн Плеўнеліеў заявіў, што ў апошнія месяцы ВПС краіны ўздымалі ў паветра знішчальнікі МіГ-29 2-3 разы на тыдзень, тады як раней гэта рабілася 2-3 разы на год. Ён выказаў здагадку, што Расея правакуе такія палёты, каб дамагчыся паскоранага зносу знішчальнікаў расейскай вытворчасці, якія выкарыстоўваюцца Балгарыяй. Прэзідэнт дадаў таксама, што Румынія, Турцыя і Балгарыя павінны актывізаваць супрацоўніцтва ў сферы патрулявання паветранай прасторы.

«У цяперашні час на вылет аднаго расейскага самалёта ў паветра паднімаюцца два румынскіх, два балгарскіх і адзін турэцкі самалёт. Гэта вельмі неэфектыўна», - заўважыў Плеўнеліеў.

Балгарыя разглядае магчымасць закупкі новых знішчальнікаў і замены самалётаў, пабудаваных яшчэ ў савецкую эпоху, але з-за фінансавых абмежаванняў гэты працэс адкладаецца.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках