7 траўня 2024, aўторак, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швайцарыя ўвяла новыя фінансавыя санкцыі супраць Расеі

6
Швайцарыя ўвяла новыя фінансавыя санкцыі супраць Расеі

33 грамадзяніны РФ не змогуць перавесці ў Швайцарыю свае актывы, якія ёсць у іх за межамі ЕЗ.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні дзяржаўнага сакратарыята эканомікі Швайцарыі (SEКO), - паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на Лігабізнэсінформ.

Як адзначаецца ў матэрыялах SEКO гаворка ідзе аб захадах, накіраваных на тое, каб выключыць магчымасць абыходу санкцый. «Названыя асобы не змогуць перавесці ў Швайцарыю свае актывы, якія ёсць у іх за межамі ЕЗ. А перавод актываў з краін ЕЗ ужо выключаны, бо яны замарожаныя ў адпаведнасці з санкцыямі ЕЗ», - гаворыцца ў паведамленні ўстановы.

«У сваёй заяве ад 26 сакавіка 2014 года аб сітуацыі ва Украіне, Федэральная рада прызнала санкцыі, уведзеныя некаторымі чальцамі міжнароднай супольнасці. Яна пастанавіла, што Швайцарыя будзе рабіць захады, неабходныя для таго, каб яе тэрыторыя не выкарыстоўвалася для таго, каб абысці санкцыі, уведзеныя міжнароднай супольнасцю», - падкрэслілі ў дзяржаўным сакратарыяце эканомікі Швейцарыі.

Нагадаем, 26 сакавіка ўрад Швайцарыі паабяцаў зрабіць захады, каб не стаць месцам для ўхілення ад санкцый Еўразвязу і ЗША ў дачыненні да Масквы, і паведаміў, што ўведзеныя ЕЗ візавыя абмежаванні распаўсюджваюцца на тэрыторыю гэтай нейтральнай краіны ў адпаведнасці з Шэнгенскім пагадненнем.

Фота: ЕРА

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках