7 траўня 2024, aўторак, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі «шэнген» у Берасці і Гародні змогуць атрымаць толькі мясцовыя жыхары

22
Польскі «шэнген» у Берасці і Гародні змогуць атрымаць толькі мясцовыя жыхары

Консульствы вяртаюцца да прынцыпу тэрытарыяльнасці з 1 траўня.

«Генэральнае консульства РП у Берасці ласкава інфармуе, што з 1 траўня 2014 года ў візавых пытаннях аднаўляецца прынцып тэрытарыяльнасці польскіх консульскіх устаноў у Беларусі. Такім чынам, консульства ў Берасці будзе разглядаць заявы аб выдачы віз выключна жыхарам Берасцейскай вобласці», - такое паведамленне з'явілася ў панядзелак на сайце ўстановы.

«Мы працуем паводле прынцыпу тэрытарыяльнасці ва ўсіх краінах. У нас такая практыка, што консульства працуе толькі на тэрыторыі сваёй акругі, - распавялі «Камсамольскай праўдзе» ў Генэральным консульстве Польшчы ў Берасці. - І тое, што ў Беларусі можна было падаваць дакумэнты ў кожнае з трох консульстваў - гэта не зусім звычайная сітуацыя. У іншых краінах такога не было. Нам давялося зрабіць вынятак на пэўны час у сувязі з тым, што ў Гародні ішоў сур'ёзны рамонт. Цяпер рамонт скончыўся. І мы вяртаемся да ранейшых умоў працы. Той жа самы прынцып будзе дзейнічаць і ў нашым консульстве ў Гародні».

Супрацоўнікі консульства разлічваюць, што гэтая пастанова зменшыць чэргі.

Нагадаем, што прынцып тэрытарыяльнасці пры падачы дакумэнтаў на польскі шэнген скасавалі ў 2012 годзе.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках