6 траўня 2024, панядзелак, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія войскі праводзяць вучэнні ля межаў з Беларуссю

56

Вайскоўцы рыхтуюцца да адбіцця магчымай атакі.

Сёння адбыліся вайсковыя вучэнні ўкраінскага войска ў пасёлку Дзясна Чарнігаўскай вобласці, што знаходзіцца ў некалькіх дзесятках кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. У гэтым населеным пункце размяшчаецца навучальны цэнтр Наземных войскаў УС Украіны. На вучэннях прысутнічаў выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў, піша УНІАН.

«Сёння на парадку дня стаіць задача пераўзбраення Узброеных Сіл Украіны. Украінскія прадпрыемствы здольныя забяспечыць войска якасным узбраеннем», - заявіў ён.

На вучэннях таксама прысутнічалі часовы выканаўца абавязкаў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Пашынскі, выканаўца абавязкаў міністра абароны Украіны генерал-палкоўнік Міхаіл Коваль, начальнік Генеральнага штаба –Галоўнаначальнік Узброеных Сіл Украіны генерал-лейтэнант Міхаіл Куцін, часовы выканаўца абавязкаў начальніка наземных войскаў Узброеных Сіл Украіны генерал-лейтэнант Анатоль Пушнякоў.

Фота: censor.net.ua
Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках