6 траўня 2024, панядзелак, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч адцураўся «залатога батона»

19

Экс-прэзідэнт Украіны адмаўляе, што ў ягонай рэзідэнцыі ў Межыгор'і, калі ён жыў там, быў залаты батон натуральнага памеру.

Пра гэта ён заявіў падчас інтэрв'ю Associated Press, напісала на сваёй старонцы ў «Твітэры» маскоўская карэспандэнтка агенцтва Наталля Васільева.

«Януковіч з гонарам распавядаў аб сваёй калекцыі з дзясятка старадаўніх аўто. Аднак, ён сказаў, што не бачыў і не выкарыстоўваў залаты батон, які быў знойдзены ў ягонай рэзідэнцыі і выклікаў падвышаную ўвагу і сарказм», - паведаміла яна.

«Залаты батон» быў знойдзены ў «Межыгор'і» на наступны дзень пасля таго, як Віктар Януковіч збег з Украіны, а ў ягоную рэзідэнцыю змаглі трапіць удзельнікі Майдана і журналісты.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках