3 траўня 2024, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масковец выйшаў да Крамля з плакатам: «Спыніце агрэсію супраць братняга народа!»

25
Масковец выйшаў да Крамля з плакатам: «Спыніце агрэсію супраць братняга народа!»

19 красавіка малады хлопец зладзіў адзінкавы пікет у падтрымку Украіны пад мурамі маскоўскага Крамля.

Як паведамляе Цензор.нет, маладзён трымаў у руках украінскі сцяг, на якім было напісана: "Спыніце агрэсію супраць братняга народа!"

У сацсетцы шырока разышлася фатаграфія гэтага хлопца, і карыстальнікі знайшлі яго - ім выявіўся масковец Сяргей Васільчанка, якога ў Сеціве ўжо ахрысцілі "героем маскоўскай сотні". За адзінкавы пікет Сяргея затрымала паліцыя і даставіла ў пастарунак. Там на яго склалі рапарт і адпусцілі пасля растлумачальнай гутаркі. Як адзначыў сам пікетчык, паліцыянты паводзіліся з ім вельмі ветліва.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках