3 траўня 2024, Пятніца, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Тарасюк: Захад неадэкватна рэагуе на пагрозы Расеі

1
Барыс Тарасюк: Захад неадэкватна рэагуе на пагрозы Расеі

Дзеянні дэмакратычнага свету не з'яўляюцца адэкватнымі той пагрозе, якую ўяўляе агрэсіўная Расея.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Глаўкаму» заявіў экс-міністр замежных спраў Украіны Барыс Тарасюк.

Паводле ягоных слоў, «трэба было паўтарыць хаця б тое, што яны рабілі ў дачыненні да Грузіі ў жніўні 2002 году - дастаўка вайскова-транспартнай авіяцыяй ЗША гуманітарных грузаў, ўстаноўкі на рэйдзе паблізу грузінскіх берагоў амерыканскага вайсковага карабля».

«Вось такія дзеянні могуць уважацца за адэкватныя», - сказаў ён. Пры гэтым, са слоў экс-кіраўніка МЗС, абяцаная заходнімі краінамі гуманітарная дапамога ў выглядзе харчоў і бронекамізэлек - гэта несур'ёзна.

«Яшчэ б памперсы нам прапанавалі. У нас голаду, дзякуй Богу, няма ў краіне і не прадбачыцца», - сказаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках