3 траўня 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі: Магілёў мог быць заснаваны ў VIII стагоддзі

10

Навукоўцы мяркуюць, што беларускі горад больш стары, чым было прынята лічыць да гэтага часу.

На думку археолагаў у раёне Дняпроўскай стромы ў Х стагоддзі знаходзілася паселішча, якое з'яўлялася цэнтрам хрысціянізацыі мясцовых плямёнаў. Раней у гэтым раёне знаходзіўся курганны могільнік, пры раскопках якога былі выяўленыя арабскія манеты - дырхемы, якія адносяцца да VIII-IX стагоддзяў, паведамляе тэлеканал СТВ.

«Магчыма, гэта месца на Дняпроўскай строме і было заснавана як цэнтр для хрысціянізацыі насельніцтва ў канцы Х стагоддзя. Там былі курганныя могільнікі, былі разараныя ў XIX стагоддзі, там былі курганы з арабскімі дырхамамі VIII-IX стагоддзя. Курганы былі IX стагоддзя. Значыць тут павінна было быць паселішча. Важней цяпер высветліць, калі гэта паселішча стала ўмацаваным. Гэта значыць стала зародкам гэтага горада»<.i>, - кажа Ігар Марзалюк, загадчык кафедры археалогіі МДУ ім. А. Куляшова і кіраўнік раскопак, якія ідуць у цэнтры горада.

Першая згадка Магілёва ў летапісах датуецца 1267 годам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках