3 траўня 2024, Пятніца, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Павел патрабуе ад вернікаў галасаваць за Лукашэнку

144
Мітрапаліт Павел патрабуе ад вернікаў галасаваць за Лукашэнку

На Вялікдзень Лукашэнка разам з сынам наведаў сталічны Свята-Духаў кафедральны сабор.

Пра гэта піша «Наша Нiва».

«Ваша правасхадзіцельства», - звярнуўся мітрапаліт Павел да дыктатара і не выпусціў магчымасць адпусціць камплімент: «Часам нашым парафіянам задаю пытанне, а вы ведаеце, хто такі Аляксандар Лукашэнка? Ведаем, кажуць, гэта наш прэзідэнт. Я ў такіх выпадках заўсёды кажу: мы з вамі павінны не толькі за яго галасаваць, але яшчэ і маліцца, каб Бог даў яму мудрасць, каб дараваў яму моцнае здароўе і сілу духа, каб і ў будучыні наша краіна квітнела».

Мтрапаліт Павел (Георгій Панамароў) нарадзіўся 19 лютага 1952 года ў Карагандзе ў сям'і рабочых. Вучыўся ў сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў шафёрам, слесарам. Вучыўся ў прафтэхвучылішчы затым у Маскоўскай духоўнай семінарыі, быў рэферэнтам Аддзела знешніх царкоўных зносінаў, членам Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме, намеснікам Пскова-Пячэрскага манастыра. На дадзены момант з'яўляецца грамадзянінам Расеі.

Ён узначаліў Беларускую праваслаўную царкву ў канцы мінулага года.

Напісаць каментар 144

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках