25 красавiка 2024, Чацвер, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Лукашэнка выгадаваў войска расейскіх фашыстаў

12
Віталь Рымашэўскі: Лукашэнка выгадаваў войска расейскіх фашыстаў

Адзіны народ, які прыгнятаецца ў Беларусі - самі беларусы.

Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі, каментуючы сайту charter97.org сцвярджэнне Лукашэнкі аб тым, што «рускія ў Беларусі самі сябе прыгнятаюць».

«Ні Лукашэнка, ні яго чыноўнікі не бачаць відавочнага: у Беларусі народ, які найбольш прыгнятаецца і знішчаецца, гэта беларусы. За 20 гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі паступова знікала незалежнасць беларускай дзяржавы. Ужо сёння можна казаць, што няма эканамічнай незалежнасці і па сутнасці страчаная палітычная незалежнасць, знішчаецца беларуская мова і культура», - падкрэсліў палітык.

Па словах сустаршыні БХД, «за 20 гадоў у сілавых і ідэалагічных структурах гэтай сістэмай вырашчаныя расейскія шавіністы і фашысты, якія гатовыя рваць кашулі за Пуціна».

«І менавіта за Пуціна, а не за Расею. Таму што Расея - гэта Макарэвіч, Шаўчук і сотні тысяч годных людзей, якія сёння супрацьстаяць рэальнай пуцінскай дыктатуры. А ў Беларусі рэжым Лукашэнкі выгадаваў яе паслугачоў. І гэта, безумоўна, дрэнна для яго скончыцца. Беларускі кіраўнік баіцца Майдана, але не бачыць гэтай пагрозы», - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, сёння падчас штогадовага паслання да народа і «парламента» беларускі дыктатар заявіў, што рускія ў Беларусі самі сябе прыгнятаюць.

«Пра прыгнёт рускіх, як у нас тут некаторыя падкідваюць ідэю, то, напэўна, рускія ў Беларусі самі сябе прыгнятаюць. Таму што немагчыма сёння ў Беларусі ў самага беларускага чалавека раскласці яго і вылучыць беларускую кроў, асаблівую, пра якую шмат гавораць і так мараць. У нас усё перамяшана і змяшана. Таму размовы пра «рускасць», «беларускасць», «прарасейскасць», «праўкраінскасць» - гэта крок да смуты. Мабыць, хтосьці гэтага хоча», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках