19 траўня 2024, Нядзеля, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Горлаўкі расстралялі двух чалавек

9
У цэнтры Горлаўкі расстралялі двух чалавек

Інцыдэнт адбыўся сёння ноччу ў цэнтры горада ў Данецкай вобласці.

Двух мясцовых жыхароў расстралялі з пісталета ТТ у кафэ «Барселона». У забойстве падазраецца таварыш, які адпачываў у іх кампаніі, пакінуў зброю на месцы злачынства і схаваўся ў невядомым кірунку, паведамляе мясцовы сайт Gorlovka.ua.

Як распавяла прэс-сакратар Горлаўскага ГУ Ала Баравая, паведамленне з гарлякарні ў міліцыю паступіла каля гадзіны ночы. Як высветлілася, у кафэ адпачывала мужчынская кампанія і ў раёне паўночы завязалася сварка. Яе вынікам стала стральба з пісталета ТТ і забойства двух грамадзян, 1985 і 1976 гадоў нараджэння.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі асобу стралка, зараз ён аб'яўлены ў вышук.

Нагадаем, тыдзень таму каля 150 сепаратыстаў з боем захапілі аддзяленне міліцыі ў Горлаўцы Данецкай вобласці. Баевікі таксама перакрылі праспект Леніна, спыніўшы рух. Больш гадзіны яны штурмавалі будынак, міліцыя абаранялася. Увайшоўшы ў будынак сепаратысты ламалі мэблю і разбуралі абсталяванне. Выкрадзеную зброю баевікі раздалі сваім прыхільнікам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках