28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фрэгат ВМС ЗША Taylor увайшоў у Чорнае мора

2

Камандаванне ВМС ЗША павялічвае лік амерыканскіх баявых караблёў у Чорным моры.

"У аўторак фрэгат Taylor ВМС ЗША фарсіраваў зону Чарнаморскіх праліваў і ўвайшоў у Чорнае мора", - удакладніў суразмоўца агенцтва "Інтэрфакс".

Ён нагадаў, што ў Чорнае мора раней зайшоў ракетны эсмінец Donald Cook ВМС ЗША, абсталяваны сістэмай ПРА Іджыс.

Taylor у перыяд Алімпійскіх гульняў у Сочы разам са штабным караблём Шостага флоту ВМС ЗША Mount Whitney быў накіраваны ў Чорнае мора. 12 лютага пры заходзе ў турэцкі порт Самсун ён наскочыў на мель, пашкодзіў шруб і страціў ход. З Чорнага мора фрэгат сышоў на буксіры, пасля чаго знаходзіўся на рамонце ў грэчаскім порце Суда.

У папярэдні заход у Чорнае мора Taylor знаходзіўся ў перыяд з 5 лютага да 9 сакавіка, перавысіўшы тым самым на 11 сутак максімальна дапушчальны тэрмін знаходжання ў Чорным моры ваенных караблёў нечарнаморскіх дзяржаў і парушыўшы Канвенцыю Мантрэ.

Эсмінец Дональд Кук зайшоў у Чорнае мора 10 красавіка. Да гэтага часу ён знаходзіўся ля берагоў Румыніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках