28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы кіраўнік выведкі Украіны: Крым будзе вернуты на працягу двух гадоў

11
Былы кіраўнік выведкі Украіны: Крым будзе вернуты на працягу двух гадоў

Фактычнае вяртанне АР Крым пад кантроль Украіны можа адбыцца ўжо праз паўтара-два гады пры ўмове добраахвотнага жадання крымчан.

Такі прагноз агучыў на брыфінгу ў Кіеве старшыня Службы знешняй выведкі Украіны (2005-2010), член СНБА Украіны (2005-2010), генерал арміі Украіны Мікалай Маламуж.

Ён таксама дадаў, што сама Расейская Федэрацыя будзе перажываць складаны сацыяльна-эканамічны крызіс з-за санкцый Захаду, перадае Укрінфарм.

"У любым выпадку мы вернем і крымскі паўвостраў. І гэта будзе не ў такой далёкай перспектыве: паўтара- два гады. Гэта будзе тады, калі сітуацыя будзе мяняцца ў самой Расейскай Федэрацыі і перспектыва вяртання стане рэальнай", - заявіў заснавальнік грамадскага форуму "Стратэгія нацыянальнай бяспекі Украіны".

У той жа час, Маламуж падкрэсліў, што Украіна хацела б вырашыць пытанне Крыма шляхам дыялогу. Ён выказаў надзею, што ў новага прэзідэнта Украіны атрымаецца наладзіць "гэты цяжкі дыялог" з кіраўніцтвам РФ.

На гэтым фоне экс-кіраўнік спецслужбы звярнуў увагу на тое, што абмеркаванне крымскага пытання магло б ісці паралельна з іншым, "крытычна важным" для абедзвюх краін дыялогам па аднаўленні супрацоўніцтва па шэрагу агульных праграм. У прыватнасці, гэта тычыцца атамнай энергетыкі, агульных інтэлектуальных, вытворчых рэсурсаў, ваеннай сферы.

Маламуж таксама прагназуе, што ў Расеі, міжнародная ізаляцыя якой ужо пачалася, у недалёкай перспектыве немінуча ўзнікненне эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага крызісаў. "Па нашых высновах (а мы рабілі высновы па Украіне, па Майдану, што ён будзе, а цяпер дакладна так і па Расеі робім), стабілізацыя Расеі з'яўляецца адноснай, а поспех Пуціна - тактычны. На працягу паўтары-двух гадоў наступіць перыяд дэстабілізацыі сітуацыі ў Расеі пад уздзеяннем эканамічных і сацыяльных фактараў", - сцвярджае Маламуж.

Пры такіх умовах, перакананы ён, Крым "фактычна (пра юрыдычна мы не гаворым, таму, што ён застаецца ўкраінскім) будзе вяртацца ва Украіну".

Нагадаем, Украіна рыхтуе пазоў у Міжнародны суд ААН супраць РФ, каб вярнуць Крым.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках