27 красавiка 2024, Субота, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыганскія пагромы ў Славянску: баевікі ўрываюцца ў дамы і рабуюць людзей

19
Цыганскія пагромы ў Славянску: баевікі ўрываюцца ў дамы і рабуюць людзей

Узброеныя сепаратысты выносяць з дамоў маёмасць, сцвярджаючы, што змагаюцца са злачыннасцю.

У Славянску (Данецкая вобласць) зноў рабуюць жыллё цыган. Як паведамляюць «Новости Донбасса», у адным з дамоў злачынцы спрабавалі прастрэліць дзвярны замок. Пасля стрэлу куля зрыкашэціла і трапіла ў нагу сепаратыстамі.

Нагадаем, у ноч на 19 красавіка ўзброеныя сепаратысты ўжо рабавалі дамы ромаў у Славянску. Свае дзеянні яны тлумачылі барацьбой з гандлем наркотыкамі. Сепаратысты сцвярджаюць, што яны дзейнічаюць па ўказанні самаабвешчанага «мэра» Вячаслава Панамарова.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках