28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукойл» падарыў палюбоўніцы Януковіча 2 мільёна грыўняў

1
«Лукойл» падарыў палюбоўніцы Януковіча 2 мільёна грыўняў

Журналісты працягваюць вывучаць сакрэтныя дакументы былога прэзідэнта Украіны.

Кампанія "Лукойл-Украіна" 14 кастрычніка 2010 года заключыла пагадненне з дабрачынным фондам "Дарога будучыні" грамадзянскай жонкі Віктара Януковіча Любові Паляжай аб прадастаўленні дабрачыннай дапамогі ў памеры 2 млн грн (175 тысяч даляраў).

Адпаведны дакумент апублікаваны на сайце "YanukovychLeaks" сярод іншых дакументаў фонду Паляжай, пішуць "Наші гроші".

Праз два тыдні пасля заключэння пагаднення аб дабрачыннай дапамозе Януковіч сустрэўся з асноўным уладальнікам расейскага "Лукойла" Вагітам Алекперавым. Тады прэзідэнт Украіны высока ацаніў уклад "Лукойла" ў рэканструкцыю магутнасцяў ТАА "Карпатнафтахім" (Калуш) і выказаў надзею на працяг інвестыцыйнай праграмы.

"Вялікі дзякуй Вагіту Алекпераву і яго кампаніі, якія стрымалі слова і ўклалі больш за 550 млн даляраў у рэканструкцыю гэтага прадпрыемства. Я лічу, далейшы лёс гэтага завода - гэта перспектыўнае развіццё, адкрыццё другой і трэцяй чаргі інвестыцыйных праектаў, выхад на ўзровень прыкладна ў 1 млрд даляраў інвестыцый", - казаў Януковіч.

У сваю чаргу Алекпераў тады паведаміў, што "Лукойл" праяўляе цікавасць да распрацоўкі нафтагазаносных радовішчаў на шэльфе Чорнага мора.

Банкаўская праводка па дабрачынным сродках была ажыццёўленая 28 студзеня 2011.

Аднак ужо праз год "Карпатнафтахім" спыніў вытворчасць з-за невяртання дзяржавай ПДВ і праблем са збытам. Каб запусціць завод, Кабмін тады пайшоў расейцам на цэлы шэраг саступак, у прыватнасці вярнуў ПДВ, знізіў тарыфы і пошліны. У лютым 2014 года вытворчасць была зноў прыпыненая.

Нагадаем, пасля ўцёкаў з Украіны, Януковіч набыў дом у элітным прыгарадзе Масквы "Барвіха" за $52 млн. Мясцовыя жыхары бачылі там Любоў Паляжай. Па дадзеных расейскіх СМІ, суседам Януковіча зараз з'яўляецца Алекпераў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках