28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 траўня падаражэюць цыгарэты

7
З 1 траўня падаражэюць цыгарэты

У Беларусі з 1 траўня будуць змененыя кошты на некаторыя маркі цыгарэт.

Гэтая інфармацыя размешчаная на афіцыйным сайце міністэрства па падатках і зборах.

Разам са звыклым падаражэннем цыгарэт, кошты на некаторыя маркі будуць зніжаныя, піша АФН.

На 20,5% патаннеюць цыгарэты Style Black і Style Pink да Br7950. На 24,3% да Br7950 зніжаныя кошты на West Compact.

Падаражэюць цыгарэты ФЭСТ на 1,6% да Br6300, Pall Mall Premium - на 1,4% да Br10950, якія вырабляюцца ў Беларусі.

Акрамя таго, павялічаныя кошты на шэраг імпартуемых марак цыгарэт. На 2,6% да Br19500 падаражэе Davidoff, на 3,3% да Br15500 - Davidoff (King Size Superslims), на 8,7% да Br25000 - Richmond, на 13,2% да Br21500 - Aroma.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках