27 красавiка 2024, Субота, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску перакрыты буйны канал пастаўкі спайса

17
У Менску перакрыты буйны канал пастаўкі спайса

Супрацоўнікамі сталічных падраздзяленняў наркакантролю затрыманыя двое маладых менчукоў.

Пачалася гэтая гісторыі месяц таму, калі ў выніку аператыўнай распрацоўкі была выкрытая сетка па распаўсюджванні спайса. Характэрна, што ўвесь працэс дамоўленасцяў паміж прадаўцом і пакупніком ажыццяўляўся ў віртуальнай прасторы. Не трэба было сустракацца ўдзельнікам працэсу і пры здзяйсненні здзелкі: грошы пераводзіліся на электронны рахунак, пасля чаго тавар пакідалі ў тайніку, пра яго месца затым паведамлялася кліенту, паведамляе прэс-служба Фрунзенскага РУУС сталіцы.

Пасля выкрывання сеткі распаўсюджвальнікаў перад міліцыянтамі стаяла задача выйсці непасрэдна на тых, хто пастаўляе псіхатропы дробным гандлярам. На правядзенне комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у гэтым кірунку спатрэбілася каля месяца. І вось раніцай у панядзелак паспяхова прайшла завяршальная стадыя аперацыі, звязаная з затрыманнем падазраваных.

На ўездзе ў Менск з боку Магілёўскай трасы аператыўнікі падраздзяленняў наркакантролю ГУУС і Партызанскага РУУС, супрацоўнікі ДАІ, Дэпартамента аховы, байцы спецпадраздзялення «Алмаз» затрымалі 20-гадовага і 18-гадовага менчукоў. Маладыя людзі як раз вярталіся ў Менск з Масквы і па інфармацыі праваахоўнікаў везлі з сабой чарговую порцыю рэагента для вырабу псіхатропнага курыва.

Зрэшты, рэактывы былі выяўленыя не толькі ў аўтамашыне, на якой перамяшчаліся затрыманыя, але і ў кватэры аднаго з іх. Акрамя таго, у лесе непадалёк ад вёскі Жукаў луг Менскага раёна быў устаноўлены тайнік, у якім маладыя людзі захоўвалі аснову і абсталяванне, прызначаныя для вырабу і фасоўкі курыльных сумесяў. У цэлым у затрыманых канфіскавана каля 50 грамаў рэагента для вытворчасці псіхатропнага курыва (прыкладны кошт пяць тысяч даляраў), амаль два кілаграмы гатовых курыльных сумесяў (прыкладны кошт каля 400 мільёнаў рублёў), а таксама 20 кілаграмаў асновы для вырабу спайсаў.

Як адзначаюць ва ўпраўленні наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі ГУУС Менгарвыканкама, затрыманыя - адны з буйных спайсавых пастаўшчыкоў. У сферу іх інтарэсаў уваходзіла не толькі дастаўка хімічных рэагентаў, але і выраб курыльных сумесяў, а таксама збыт псіхатропнага тавару больш дробным гандлярам для далейшай рэалізацыі. Для гэтага ў сетцы Інтэрнэт былі створаныя спецыяльныя віртуальныя крамы з падрабязнай характарыстыкай тавару і прэйскурантам коштаў. Акрамя таго, больш дробным збытчыкамі прапаноўвалася канкрэтная дапамога ў арганізацыі электронных разлікаў, а таксама ўпакоўка для фасоўкі.

У цяперашні час у дачыненні да падазраваных узбуджаныя крымінальныя справы. Яны змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання. Праводзіцца расследаванне.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках