28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прыдумалі кававы кубак з выхадам у інтэрнэт

1

Фінскія інжынеры прыдумалі кававы кубак з выхадам у інтэрнэт.

Злучэнне са смартфонам адбываецца пры дапамозе ўбудаванага Bluetooth-модуля. Такім спосабам на невялікі экран кубка перадаюцца карцінкі, фатаграфіі і паведамленні з сацыяльных сетак і іншая інфармацыя, піша 15minut.org.

Пры адсутнасці злучэння на экране адлюстроўваецца бягучая тэмпература напою. Зрэшты, функцыянальнасць гаджэта яшчэ будзе дапрацоўвацца. Як паведаміў адзін са стваральнікаў кубка, прадстаўнік кампаніі Paulig, яны імкнуцца не гаварыць пра магчымасці іх прылады, каб гэта маглі зрабіць самі будучыя пакупнікі (выказалі свае ідэі, якія затым могуць быць укаранёныя ў фінальны экземпляр).

Дарэчы, кававы інтэрнэт-кубак не проста так распрацоўваюць у Фінляндыі. Справа ў тым, што гэтая краіна лічыцца сусветным лідарам па спажыванні кавы на чалавека (больш за 12 кілаграмаў за год, пры сярэднім значэнні у 5 кілаграмаў).

Самым цікавым момантам у ёй з'яўляецца спосаб сілкавання дысплея. У кубку прымененая ўнікальная тэхналогія, якая перапрацоўвае ў электраэнергію цяпло налітай у кубак кавы ці любога іншага напою.

У цяперашні час стваральнікі рыхтуюцца да тэставання інтэрнэт-кубка, якое можна будзе ўбачыць у інтэрнэце ў анлайн-рэжыме. У продаж гаджэт паступіць у пачатку наступнага года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках