28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гродна канфіскавалі 575 кілаграм насвая

9
У Гродна канфіскавалі 575 кілаграм насвая

Індывідуальны прадпрымальнік у грузавым адсеку аўтамабіля «Івека» перавозіў з Ваўкавыска ў Гродна 23 скрынкі некурыльных тытунёвых вырабаў (насвай).

Згодна з пратаколам маса грузу складала 575 кг. Яе прыкладны кошт ацанілі ў 575 млн. рублёў. На дадзены момант гэтая партыя стала самай буйной у Гродзенскай вобласці.

Як паведамілі БелаПАН у Вярхоўным судзе Беларусі, прадпрымальнік, які абвінавачваецца, жыхар Ваўкавыска, цалкам прызнаў віну ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння. Мужчыну судзілі па ч. 2 арт. 12.7 КоАП - ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такая дзейнасць з'яўляецца незаконнай і (або) забараняецца, за што прадугледжваецца толькі штраф.

Ён і быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, заплаціў штраф у 3 млн. рублёў. Насвай канфіскавалі.

Пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ўступіла ў законную сілу і не была абскарджаная.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках