28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Чарнавол: Пуцін - гэта пагроза, нам трэба ўзброіць добраахвотнікаў

11
Таццяна Чарнавол: Пуцін - гэта пагроза, нам трэба ўзброіць добраахвотнікаў

Журналістка лічыць, што прэзідэнт РФ мае намер захапіць усю Украіну.

Таццяна Чарнавол, 35-гадовая журналістка, стала гераіняй Майдана ў дні, калі ва Украіне толькі разгараўся пажар. З тых часоў, як у Кіеве да ўлады прыйшоў новы ўрад, яна ўзначальвае парламенцкую камісію па карупцыі, піша П'етра Дэль Рэ ў матэрыяле, надрукаваным у газеце La Repubblica (пераклад - «Инопресса»).

Адказваючы на пытанне журналіста выдання пра тое, ці можа Расея захапіць Усходнюю Украіну, Таццяна Чарнавол сказала: «Так, і не толькі ўсходнюю, на жаль. Я асвятляла другую вайну ў Чачні і бачыла, на што здольны Уладзімір Пуцін. Маленькія групы прарасейскіх злачынцаў могуць палегчыць выкананне яго намераў».

Па словах журналісткі, цэнтральны ўрад не ўжывае ў Данецку сілу, таму што «ўлады Кіева не кантралююць цалкам ні паліцыю, ні войска. Неабходна стварыць камітэты самаабароны і завербаваць усіх грамадзян-добраахвотнікаў, якія забяспечылі перамогу нашай рэвалюцыі».

«Нам патрэбныя грошы. Мы на мяжы банкруцтва і хочам пагасіць запазычанасць па газе, якім Масква працягвае нас шантажаваць. Я баюся, нам спатрэбіцца і ваенная дапамога, таму што ўсё можа адбыцца. (...) Я б хацела, каб Захад працягваў весці паляванне на алігархаў, якія разрабавалі Украіну», - заявіла журналістка.

Таццяна Чарнавол не ведае, ці пройдуць ва Украіне прэзідэнцкія выбары, прызначаныя на 25 траўня.

«Над нашым будучым, як камень, вісіць злосная воля Масквы, якая бачыць Украіну часткай новай расейскай імперыі», - кажа яна.

Фота: kvedomosti.com

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках