28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На прэзідэнта Малдовы падалі ў суд за адмову ад інтэрв'ю

На прэзідэнта Малдовы падалі ў суд за адмову ад інтэрв'ю

З пазовам супраць Нікалае Цімофці выступіла адно з інтэрнэт-выданняў.

Кіраўніка рэспублікі абвінавачваюць у чыненні перашкод працы журналістаў, піша Jurnal.md.

Як распавёў галоўны рэдактар выдання Васіле Нэстасе, паўгода таму ён звярнуўся да прэзідэнта з просьбай аб інтэрв'ю. Ён планаваў задаць пытанні аб рэфармаванні сістэмы правасуддзя, барацьбе з карупцыяй і інтэграцыі ў ЕЗ.

Інтэрв'ю, аднак, не адбылося. Прэс-сакратар прэзідэнта Улад Цуркану спачатку заявіў, што шэраг заяўленых пытанняў варта выключыць. Пасля журналісты так і не атрымалі ад кіраўніка рэспублікі адказу на свой зварот.

«Гэта не што іншае, як злоўжыванне, спроба трымаць прэсу далей ад надзённых праблем грамадства. Гэта спроба пазбегнуць нязручных і сур'ёзных пытанняў», - заявіў з гэтай нагоды Нэстасе.

Свой пазоў выданне накіравала ў суд сталічнага сектара (раёна) Буюканы. Той адмовіўся разглядаць справу, аднак журналісты звярнуліся ў апеляцыйную палату, якая накіравала пазоў на паўторны разгляд.

Фота: arena.md

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках