28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралійская газета высмеяла расейскую прапаганду

3

Выданне The Sydney Morning Herald апублікавала матэрыял пра візітоўку Яраша.

Аўстралійская газета The Sydney Morning Herald апублікавала матэрыял аб так званай "візітнай картцы" лідара "Правага сектара" Дзмітрыя Яраша, якая пасля падзей на КПП у Славянску стала аб'ектам насмешак у інтэрнэце, піша obozrevatel.com.

 

На працягу некалькіх гадзін хваля здзекаў, у змантаваных малюнках падпісвалася хэштэгам #ВизиткаЯроша, які стаў трэндам ў "Твітэры", піша выданне.

"Сярод спехам зробленых фотамантажаў былі малюнкі з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, якая, паказваючы на адну з картак, тыцкала ёю з нагруднай кішэні ў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Іншы фотамантаж паказаў Іосіфа Сталіна, Франкліна Рузвельта і Уінстана Чэрчыля з карткамі Яраша на Ялцінскай канферэнцыі 1945 года, якая адбылася на Крымскім паўвостраве", - піша газета.

Нагадаем, 20 красавіка ў выніку перастрэлкі ў Славянску на КПП загінулі тры мясцовых жыхара і двое нападнікаў. Міністэрства замежных спраў Расеі і некаторыя расейскія СМІ абвінавацілі ў гэтым "Правы сектар". "Правы сектар" абвінавачванні абверг, а Служба бяспекі Украіны заявіла, што да правакацый у Славянску датычныя спецслужбы Расеі.

У той жа час, па паведамленнях расейскага тэлеканала LifeNews, пасля ўзброенага сутыкнення на месцы падзей была знойдзеная візітная картка лідара "Правага сектара" Дзмітрыя Яраша.

Увагу карыстальнікаў інтэрнэту прыцягнула тое, што аўтамабілі нападнікаў цалкам згарэлі, але рэчы, у прыватнасці візітная картка Дзмітрыя Яраша, засталіся цэлымі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках