28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі адмаўляюцца вызваляць амерыканскага журналіста

1
Баевікі адмаўляюцца вызваляць амерыканскага журналіста

Баявікі ў Славянску працягваюць утрымліваць амерыканскага журналіста Сімона Астроўскага.

Пра гэта ў сераду заявіла прадстаўнік сепаратыстаў Стэла Хорашава, піша Associated Press.

Паводле яе слоў, ён знаходзіцца ў мясцовым аддзяленні Службы бяспекі Украіны, захопленым больш чым тыдзень таму, піша "Украинская правда".

Хорашава запэўніла, што з Сімонам Астроўскім "усё нармальна". Яго нібыта "падазраюць у шкодніцкай дзейнасці", аднак якой менавіта не паведамляецца. Сепаратысты заяўляюць, што вядуць уласнае расследаванне.

Амерыканскае выданне Vice, супрацоўнікам якога з'яўляецца Астроўскі, запэўнівае, што яго прадстаўнікі "знаходзяцца ў кантакце з Дзярждэпам ЗША і іншымі адпаведнымі ўрадавымі органамі" для забеспячэння бяспекі свайго калегі.

Як вядома, у АБСЕ ўжо заявілі, што патрабуюць ад сепаратыстаў вызваліць журналіста і спыніць ціск на прадстаўнікоў СМІ.

Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках