27 красавiка 2024, Субота, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Троіца» выступіць на фестывалі WOMAD у Велікабрытаніі

«Троіца» выступіць на фестывалі WOMAD у Велікабрытаніі

Этна-трыо «Троіца» стане ўдзельнікам аднаго з найбуйнейшых фестываляў сусветнай музыкі.

WOMAD (World of Music, Arts and Dance) пройдзе з 24 па 27 ліпеня непадалёк ад брытанскага горада Брысталь, піша партал ultra-music.

Мерапрыемства праводзіцца з 1982 года, яго натхняльнікамі сталі Пітэр Гэбрыэл, Томас Бруман і Боб Хутан. У першым фестывалі, які прайшоў у англійскім мястэчку Санбуры, узялі ўдзел джазмэн Дон Чэры, афрыканскія барабаншчыкі і танцоры «Бурундзі», рок-гурты Echo & The Bunnymen і Simple Minds, гітарыст Імрат Хан, афрыканскі музыка Прынц Ніка Мбарга, этна-гурт Suns of Arqa і Nii Arday Allotey and Ekome і іншыя.

Зараз WOMAD праводзіцца не толькі ў Англіі, але і ў іншых краінах. За больш чым трыццаць гадоў WOMAD правёў больш за 160 фестываляў больш чым у 27 краінах па ўсім свеце. У 2001 годзе фестываль быў занесены ў кнігу рэкордаў Гінеса як найбуйнейшы міжнародны музычны фестываль.

Фестываль WOMAD, які праводзіцца ў Чарльтан-парку ў мястэчку Мальмсбэры ў графстве Уітшыр, лічыцца галоўным з серыі фестываляў WOMAD. У гэтым годзе ў ім, акрамя беларускага этна-трыо «Троіца», возьмуць удзел амерыканскі музыка Bobby Womack, сенегальцы Youssou N'Dour і Nuru Kane, эфіёпскі джазмэн Mulatu Astatke, малазійскія музыкі Madeeh, украінскі гурт DakhaBrakha, а таксама Snarky Puppy, Trombone Shorty & Orleans і іншыя вядомыя музыкі.

Этна-трыо «Троіца» ў гэтым годзе святкуе сваё 15-годдзе. Святочны канцэрт, прысвечаны гэтай даце, адбудзецца 23 красавіка ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках