28 красавiка 2024, Нядзеля, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Перспектыўныя рынкі» па Мясніковічу: Ангола, Зімбабвэ, Тога

14
«Перспектыўныя рынкі» па Мясніковічу: Ангола, Зімбабвэ, Тога

Урад раздаў новыя заданні па экспарце.

Пра іх гаворыцца ў пастанове №370, падпісанай прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Міністэрствам і ведамствам, а таксама мясцовым органам улады пастаўленыя новыя задачы па нарошчванню аб'ёмаў экспарту тавараў на новыя «перспектыўныя» рынкі ў 2014 годзе. На іх, па словах аўтараў дакумента, паставіць тавараў на 240 мільёнаў даляраў.

Цікава, што да «перспектыўных рынкаў» беларускія ўлады аднеслі наступныя краіны: Аўстралія, Алжыр, Ангола, Бахрэйн, Балівія, Габон, Гамбія, Гана, Грэцыя, Зімбабвэ, Іарданія, Ірландыя, Іспанія, Камбоджа, Камерун, Катар, Калумбія, Кот- д'Івуар, Кувейт, Лаос, Ліван, Малайзія, Малі, Мальта, Марока, Мазамбік, Манголія, М'янма, Намібія, Нігерыя, Нікарагуа, Аман, Пакістан, Перу, Партугалія, Саудаўская Аравія, Сенегал, Сінгапур, Славенія, Судан, Тайланд, Тога, Туніс, Філіпіны, Харватыя, Шры-Ланка, Эквадор.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках