28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз: Кіеў пачаў выконваць пагадненні, справа за Масквой

7
Еўразвяз: Кіеў пачаў выконваць пагадненні, справа за Масквой

У Еўрапейскім Звязе адзначаюць, што Кіеў ужо прадэманстраваў першыя сігналы, якія сведчаць аб рэалізацыі жэнеўскага пагаднення.

Пра гэта заявіў сёння на брыфінгу ў Брусэлі прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па пытаннях сумеснай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Майкл Ман, піша liga.net.

"Мы бачылі сігналы аб тым, што Жэнэўскае пагадненне ўвасабляецца ў жыццё ўкраінскімі ўладамі, напрыклад, падрыхтаваны праект закона аб амністыі", - сказаў ён. Яшчэ адным такім сігналам, па словах прадстаўніка ЕЗ, стала сустрэча на мінулым тыдні дэлегацыі Венецыянскай камісіі Рады Еўропы з прадстаўнікамі ўкраінскага парламента для абмеркавання праекта змяненняў у Канстытуцыю.

Пры гэтым, Ман адзначыў, што для паспяховай рэалізацыі пагаднення неабходна, каб яго выконвалі ўсе бакі, якія падпісаліся. "Мы заклікаем усе бакі забяспечыць рэалізацыю пагаднення, у прыватнасці Расею, - прымяніць свой уплыў для забеспячэння неадкладнага спынення таго, што адбываецца ва Усходняй Украіне, каб суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць Украіны выконваліся, і каб дээскалацыя адбылася", - сказаў Ман.

Адказваючы на пытанне аб тым, як у ЕЗ успрынялі заяву в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандра Турчынава з патрабаваннем аднавіць антытэрарыстычную аперацыю ва Усходняй Украіне, прадстаўнік ЕЗ адзначыў, што ў Брусэлі спадзяюцца, што сілы правапарадку будуць выконваць сваю працу ў духу жэнеўскіх дамоўленасцяў.

"Прызнаючы права Украіны прадпрымаць законныя крокі для абароны ўкраінскага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, мы заклікаем улады устрымлівацца ад выкарыстання гвалту, што можа пагоршыць сітуацыю, мы цалкам перакананыя ў тым , што ўкраінскі ўрад працягне далейшае выкананне палажэнняў жэнеўскага пагаднення і заклікаем іншыя бакі рабіць тое ж самае", - сказаў Ман.

Нагадаем, напярэдадні в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам заявіў, што Расейская Федэрацыя дэманстратыўна не збіраецца выконваць Жэнеўскія дамоўленасці.

"На жаль, ні Расейская Федэрацыя, ні іх тэрарыстычныя спецпадраздзяленні, якія прысутнічаюць ва Украіне, дэманстратыўна не збіраюцца выконваць дамоўленасці, дасягнутыя ў Жэневе", - сказаў Турчынаў.

Таксама, па словах памочніка дзяржсакратара па справах Еўропы і Еўразіі Вікторыі Нуланд, Масква не выконвае сваіх абавязацельстваў у рамках жэнеўскіх дамоўленасцяў. Пры гэтым урад ЗША заяўляе, што "ў лічаныя дні" прыме рашэнне аб дадатковых санкцыях супраць Расеі, калі Масква не зробіць крокі па рэалізацыі пагаднення, дасягнутага ў Жэневе на мінулым тыдні".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках