З захопленых гарадоў Данбаса бягуць жыхары
1- 23.04.2014, 20:07
- 18,742
Блізу 20 уцекачоў з Данецкай вобласці штодня звяртаюцца па абарону да ўкраінскіх вайскоўцаў.
Пра гэта сёння ў Кіеве заявіў дарадца міністра абароны Юрый Поўх, паведамляе сайт 62.ua.
"У Данецкай вобласці пачасціліся выпадкі, калі жыхары Славянскага і Краматорскага раёнаў звяртаюцца па дапамогу да вайскоўцаў. Так, праз абвастрэнне крымінагеннай сітуацыі, уціск і пераслед украінамоўных грамадзян і прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў прымушаюць шукаць людзей абароны на вайсковых тэрыторыях: у палявых лагерах, блок-пастах і г.д.", - заявіў Юры Поўх.
Паводле ягоных слоў, вайскоўцы арганізоўваюць эвакуацыю цывільных асоб на вайсковай тэхніцы за межы зоны, захопленай актывістамі. Таксама ўсім, хто мае патрэбу, даецца часовы прытулак і ежа.