Ахоўнік Януковіча ўцёк з аўтаматам
- 24.04.2014, 10:47
- 8,692
Кулямётчык аддзела Службы бяспекі прэзідэнта Украіны не вярнуў аўтамат АКС-74 калібра 5,45 мм.
Такі факт высветліла пракуратура Цэнтральнага рэгіёну Украіны падчас правядзення пазапланавай інвентарызацыі боепрыпасаў, паведамляе прэс-служба ведамства.
Звесткі па прыкметах крымінальнага злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 410 (выкраданне, прысваенне, вымагальніцтва вайскоўцам зброі боепрыпасаў) Крымінальнага кодэкса Украіны ўнесеныя ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў, піша obozrevatel.com.
За ўчыненне дадзенага правапарушэння прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў. Распачатае дасудовае расследаванне.
Нагадаем, былы прэзідэнт Украіны пасля масавых акцый пратэсту ўцёк з краіны, разам з ім тэрыторыю Украіны пакінула і частка аховы.
Фота: popgun.ru