Перастрэлка пад Славянскам: ёсць загінулыя
4- 24.04.2014, 11:35
- 15,080
Украінскія СМІ паведамляюць, што паміж Славянскам і Святагорскам раніцай 24 красавіка была перастрэлка.
Па папярэдніх дадзеных, у выніку перастрэлкі двое мужчын загінулі, ёсць параненыя.
Пра гэта, у прыватнасці, паведамляе "Украинская правда" са спасылкай на мясцовае выданне Slavgorod.com.ua.
"Сёння раніцай паміж Славянскам і Святагорскам была выяўленая група ўзброеных людзей. З блокпоста туды вылучылася мабільная група сепаратыстаў. Па словах сепаратыстаў, з лесапаласы па іх адкрылі агонь", - гаворыцца ў паведамленні.
"Па папярэдніх дадзеных, у выніку перастрэлкі двое мужчын загінулі, ёсць параненыя", - паведамляе выданне.
Падрабязнасці здарэння высвятляюцца. Мінабароны Украіны гэтую інфармацыю пакуль не пацвярджае.