Пад Славянскам абстралялі два верталёта Мінабароны Украіны
- 24.04.2014, 12:04
- 7,469
Асабісты экіпаж верталётаў не пацярпеў.
Невядомыя абстралялі два верталёта вайсковай часткі Нацгвардыі Украіны, паведамілі УНН у прэс-службе Нацгвардыі.
"23 красавіка, у 18.30 два верталёта вайсковай часткі Нацыянальнай гвардыі Украіны выконвалі задачы па патруляванні пэўных раёнаў вакол горада Славянска Данецкай вобласці", - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі прэс-службы, у раёне населенага пункта Райаляксандраўка яны былі абстраляныя невядомымі асобамі.
"У выніку інцыдэнту баявыя машыны атрымалі нязначныя пашкоджанні, пасля чаго шчасна здзейснілі пасадку. Пры гэтым асабісты склад экіпажаў не пацярпеў", - адзначылі ў ведамстве.
Напярэдадні каля Краматорска невядомыя абстралялі ўкраінскі верталёт МІ-8 УСУ.