Новым трэнерам Домрачавай стане Свабода
3- 24.04.2014, 13:01
- 7,255
Старшым трэнерам жаночай зборнай Беларусі па біятлоне будзе Фёдар Свабода.
Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі біятлона (БФБ), перадае БелТА.
Беларускі спецыяліст зменіць на гэтай пасадзе вядомага нямецкага трэнера Клаўса Зіберта, у якога скончыўся кантракт з БФБ. Пад кіраўніцтвам Зіберта беларускія біятланісткі працавалі з 2008 года, і дамагліся добрых вынікаў. Галоўнымі дасягненнямі сталі поспехі на Алімпійскіх гульнях - Ванкуверы-2010 Дар'я Домрачава стала ўладальніцай бронзы, а ў Сочы-2014 заваявала 3 золата, там жа Надзея Скардзіна стала бронзавым прызёрам. Па стане здароўя Клаўс Зіберт не стаў падаўжаць кантракт.
Мужчынскай камандай працягне кіраваць Алег Рыжанкоў, а каардынаваць працу ўсёй беларускай біятлоннай дружыны будзе галоўны трэнер Андрыян Цыбульскі.