«Газпрам» стане спонсарам ХК «Дынама-Мінск»
7- 24.04.2014, 13:05
- 5,943
Генеральны дырэктар менскага «Дынама» Максім Суботкін заявіў, што ў наступным сезоне кампанія «Газпрам» стане спонсарам клуба.
Пра гэта паведамляе «Трибуна».
«На стварэнне «Дынама-Маладзечна» (фарм-клуб менскага «Дынама») мы ўкладземся ў 20 мільярдаў беларускіх рублёў. Расходная частка сфармаваная. На наступны год кампанія «Газпрам» стане спонсарам «Дынама», - адзначыў Суботкін.
Раней паведамлялася, што «Газпрам» аказваў дапамогу «Дынама» ў мінулым сезоне.