25 красавiка 2024, Чацвер, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сведка: Тры калоны расейскіх войскаў рухаюцца да мяжы Украіны

5

Жыхары Растоўскай вобласці паведамляюць пра перакідку расейскіх войскаў і бронетэхнікі.

Па словах відавочцаў, апублікаваных у сацыяльных сетках, іх перакідваюць да мяжы Украіны.

Гэтую інфармацыю пацвярджаюць чытачы мясцовага партала «Блокнот», якія даслалі ў рэдакцыю відэа, знятае на трасе «Дон».

«Калона тэхнікі расейскіх войскаў рухаецца ад Каменска да Краснага Суліна па федэральнай аўтамабільнай дарозе М4 «Дон» у Растоўскай вобласці», - піша выданне.

Нагадаем, сёння ў Славянску праходзіць антытэрарыстычная аперацыя. Байцы Нацыянальнай гвардыі і сілавікі займаюць блокпосты на ўскраінах горада, збудаваныя захопнікамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках