18 красавiка 2024, Чацвер, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала ўдзельніка штурму ўкраінскіх частак у Крыме

5
СБУ затрымала ўдзельніка штурму ўкраінскіх частак у Крыме

Падчас спробы выезду з тэрыторыі Крыма затрыманы атаман мясцовага аб'яднання казакоў.

Пра гэта паведаміла кіраўнік прэс-цэнтра СБУ Марына Астапенка.

Як распавяла Астапенка, 23 красавіка ў рамках антытэрарыстычнай аперацыі СБУ затрымала гэтага чалавека - грамадзяніна "Ю", які спрабаваў уехаць з Крыма, перадае "Інтэрфакс-Украіна".

"У лютым-сакавіку 2014 года пры каардынацыі прадстаўнікоў расейскай выведкі, выкарыстоўваючы магчымасці падкантрольных яму грамадскіх структур грамадзянін "Ю" арганізаваў і браў непасрэдны ўдзел у сепаратысцкіх мерапрыемствах на тэрыторыі Крыма, у тым ліку ў сілавых акцыях з захопам расейскімі дыверсійнымі групамі ўкраінскіх вайсковых частак, упраўленняў органаў улады Крыма", - адзначыла Астапенка.

Паводле яе слоў, гэты чалавек каардынаваў удзел прарасейскіх арганізацый у масавых беспарадках у Данецкай і Луганскай абласцях, якія суправаджаліся пагромамі і супрацівам прадстаўнікам улады з ужываннем зброі, таксама з захопам дзяржаўных будынкаў.

"Устаноўлена, што затрыманы па ўказанні ФСБ РФ арганізаваў адпраўку з тэрыторыі Крыма груп казакоў для ўдзелу ў экстрэмісцкіх і сепаратысцкіх мерапрыемствах ва ўсходніх рэгіёнах нашай дзяржавы. Акрамя таго, ён распаўсюджваў антыўкраінскія настроі на тэрыторыі Запарожскай, Херсонскай, Днепрапятроўскай, Адэскай абласцей", - падкрэсліла Астапенка.

Раней паведамлялася, што Служба бяспекі Украіны затрымала двух чалавек, якія ўваходзілі ў дыверсійную групу палкоўніка Галоўнага выведупраўлення Генштаба Узброеных сіл Расеі Ігара Стралкова, вядомага спецслужбе пад пазыўным "Стралок".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках