28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Хадаркоўскі: Пуцін помсціць Украіне за сваю асабістую крыўду

6
Міхаіл Хадаркоўскі: Пуцін помсціць Украіне за сваю асабістую крыўду

У Кіеве пачаў працу кангрэс «Украіна-Расея: дыялог».

Экс-кіраўнік нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі, выступаючы з уступнай прамовай на кангрэсе «Украіна-Расея: дыялог», заявіў:

«Украіне цяжка, але я не веру, што народ, які прайшоў за апошнія дзесяць гадоў дзве рэвалюцыі і выстаяў на Майдане пад кулямі, гатовы змірыцца са стратай дзяржаўнасці, што азначае, што ў нас ёсць падставы не толькі для трывогі, але і аптымізму. Мы сабраліся таму, што нас абурае, як расейская дзяржпрапаганда хлусіць уласным грамадзянам, і мы хочам расказаць людзям тое, што самі бачым і самі чуем тут. Самае сумнае для нас - расейцаў, што прэзідэнт Пуцін вырашае не глабальныя стратэгічныя задачы. Ён зноў, цяпер ва Украіне, выкарыстоўвае свае службовыя магчымасці, каб адпомсціць за сваю асабістую крыўду. А пакрыўджаны ён за рэвалюцыю, за выгнанне экс -прэзідэнта Януковіча, які пракраўся, і яго карумпаванага атачэння».

Нагадаем, у сакавіку Крым быў акупаваны расейскімі войскамі.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках