27 красавiка 2024, Субота, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы не могуць абнаявіць карткі ў расейскіх банкаматах

1
Украінцы не могуць абнаявіць карткі ў расейскіх банкаматах

Ва ўкраінцаў узніклі складанасці са здыманнем "гатоўкі" на тэрыторыі РФ.

Калі адэсіт паспрабаваў зняць 6 тысяч рублёў у адным з банкаматаў Растова-на-Доне, тэрмінал адмовіўся іх выдаць.

"Карткай "Ощадбанка" я карыстаюся ўжо восем гадоў і кожны год езджу ў Расею, але такое ў першы раз", - распавёў украінец Іван Галенка і дадаў, што ў тэхпадтрымцы яму патлумачылі, быццам служба бяспекі ўкраінскага банка ўстанавіла ліміт "у мэтах яго ж бяспекі", але ў бліжэйшы час абяцала адмяніць абмежаванне.

Аднак, супрацоўнікі фінустановы у каментары "Сегодня" заявілі, што ніякіх абмежаванняў не ўводзілі і выказалі здагадку ў тэхпраблемах вінаваты сам кліент. "Можа, ён тры разы няправільна ўвялі пін-код або спрабаваў зняць грошы з пратэрмінаванай карткі. Мы ж не ведаем", - выказаў меркаванне начальнік аддзела плацежных картак Адэскага аблупраўлення "Ощадбанка" Сяргей Каваленка.

У той жа час, прэс-служба цэнтральнага ўпраўлення "Ощадбанка" паведаміла, што абмежаванні мелі месца. "На тэрыторыі Расеі ў пачатку года пракаціўся шэраг ашуканскіх аперацый па плацежных картках украінскіх банкаў, у тым ліку і Ощадбанка. У мэтах бяспекі былі ўстаноўленыя абмежаванні на зняцце наяўных у банкаматах ў Расеі. У выпадкі паездкі ў Расею кліент можа звярнуцца ў кантакт-цэнтр або аддзяленні банка і ўстанавіць гэтыя абмежаванні на прымальным для сябе ўзроўні або зняць зусім", - паведаміла Ірына Каласоўская.

На думку экспертаў, абмежаванне маглі ўвесці і расейскія фінустановы. "Украінскі банк павінен пакрыць суму, знятую кліентам, з чым у цяперашніх умовах могуць узнікнуць складанасці. Хутчэй за ўсё, расейцы не даюць украінцам зняць грошы", - лічыць фінансавы эксперт Ігар Шаўчэнка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках