19 красавiка 2024, Пятніца, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты заяўляюць пра 13 забітых баевікоў у Славянску

5
Сепаратысты заяўляюць пра 13 забітых баевікоў у Славянску

Абстаноўка ў горадзе застаецца напружанай.

Падчас перастрэлкі ў рамках правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ў горадзе Славянску нібыта загінулі 13 тэрарыстаў, заявіў адзін з байцоў незаконных узброеных фармаванняў.

У той жа час, карэспандэнт, які знаходзіцца на месцы падзей, паведаміў LB.ua, што ў дадзены момант падраздзяленні МУС і Мінабароны адступілі. Ніякія дзеянні не вядуцца. Аднак абстаноўка ў горадзе застаецца напружанай.

Нагадаем, сёння ў Славянску МУС праводзіць антытэрарыстычную аперацыю

У ходзе правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, падраздзяленнямі МУС і МА дэблакаваныя і знішчаныя 3 блокпоста незаконных узброеных фармаванняў у паўночна-усходняй частцы горада Славянска Данецкай вобласці. Афіцыйна паведамлялася пра гібель пяці тэрарыстаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках