28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У басейне менскага ліцэя атруціліся хлорам 16 вучняў

1
У басейне менскага ліцэя атруціліся хлорам 16 вучняў

Шаснаццаць дзяцей і інструктар па плаванні атруціліся растворам хлору ў басейне менскага ліцэя.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў ліцэі №1 па адрасе праспект газеты «Звязда», 6а. У басейне праходзілі заняткі, паведамляе БелТА.

Як распавёў памочнік начальніка Менскага гарадскога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Віталь Дэмбоўскі, усе пацярпелыя шпіталізаваныя ў медыцынскія ўстановы, ім аказваецца неабходная дапамога.

Падрабязнасці і прычыны здарэння высвятляюцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках