19 красавiка 2024, Пятніца, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Марыупальскім гарсавеце знайшлі зброю і 250 бутэлек з запальнай сумессю

У Марыупальскім гарсавеце знайшлі зброю і 250 бутэлек з запальнай сумессю

Гвардзейцы ахоўваюць будынак Марыупальскай гарадской адміністрацыі і прылеглай да яе тэрыторыі.

Ноччу 24 красавіка невядомыя ўзброеныя людзі колькасцю каля 20 чалавек уварваліся ў памяшканне Марыупальскага гарсавета, якое з 13 красавіка знаходзілася пад кантролем прыхільнікаў федэралізацыі.

Паміж імі адбылася сутычка, падчас якой некалькі чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, паведамляе Цензор.НЕТ.

З мэтай недапушчэння масавых парушэнняў грамадскага парадку, эскалацыі канфлікту і любых замахаў на жыццё і здароўе грамадзян было прыцягнута больш за 100 вайскоўцаў мясцовага батальёна Нацыянальнай гвардыі Украіны.

У будынку Марыупальскага гарадскога савета супрацоўнікамі выбухатэхнічнай службы міліцыі завершаны агляд усіх памяшканняў. Праваахоўнікамі выяўлена і канфіскавана больш за 250 бутэлек з запальнай сумессю, бейсбольныя і самаробныя біты, 2 пісталета неўстаноўленага ўзору.

У памяшканні гарсавета знаходзяцца пяць супрацоўнікаў Дзяржаўнай службы аховы, якія будуць забяспечваць далейшую ахову будынка. На дадзены момант у гарсавеце і на прылеглай тэрыторыі абстаноўка спакойная і кантралюемая. Над адмінбудынкам паднятыя сцягі Данецкай вобласці і Марыупаля.

Марыупальскі гарадскі савет пачне сваю працу пасля навядзення парадку на паверхах і ў асобных памяшканнях.

Праваахоўнікамі горада праводзяцца працэсуальныя дзеянні.

Нагадаем, раней паведамлялася, што будынак Марыупальскай гарадской адміністрацыі зноў быў захоплены сепаратыстамі і над ім выў вывешаны расейскі сцяг.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках